Ксендз Антоні Клімантовіч

беларускі рэлігійны дзеяч, ксёндз.

Нарадзiўся 14 лютага 1969, в. Лабуці, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць

Біяграфія

КсендзАнтоні Клімантовіч

У 19771984 гадах вучыўся ў сярэдняй школе ў в. Васюкі, у 19841987 гадах ПТВ № 168 у Глыбокае.

У 19871989 гадах служыў у войску.

У 19891995 гадах вучыўся ў Вышэйшай каталіцкай семінарыі ў Гродна.

У 1994 годзе атрымаў пасвячэнні ў дыяканы. 9 ліпеня 1995 атрымаў святарскія пасвячэнні. 7 жніўня 1995 быў прызначаны вікарыем архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску

8 чэрвеня 1997 годзе быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 

18 студзеня 2000 года быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску

1 сакавіка 2001 года быў прызначаны на пасаду аканома Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя Св. Тамаша Аквінскага ў Пінску

26 студзеня 2003 года быў прызначаны пробашчам парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Мінску, 10 мая 2003 года — выконваючым абавязкі пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 

2 лютага 2005 года быў прызначаны дэканам Мінскага дэканату і пробашчам архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 

15 студзеня 2007 года прызначаны дэканам Архікафедральнага дэканату ў Мінску.