Гісторыя Касцела
Заслаўскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік познебарочнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.
Парафія і яе будынкі
Гісторыя каталіцкай парафіі ў Заслаўі, згодна з паданнем, пачалася ў 1420г., калі вялікі князь літоўскі фундаваў тут першы касцёл, тады яшчэ драўляны. У ХVІст. старажытны касцёл быў перароблены ў кальвінскі збор. Каменны храм кальвіны пабудавалі ў 1557г.
фота 2017г.
Па фундушы ад 14 верасня 1625г. за подпісам Мікалая Глябовіча, кашталяна віленскага і ўладальніка Заслаўя, мясцовая Ікаталіцкая парафія была адроджаная. Да 1628г. на рынкавай плошчы пабудавалі парафіяльны касцёл, «драўляны з пяццю купаламі», пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны. А 30 жніўня 1669г стаў касцёлам і кальвінскі збор у замку. У 1676г. ён быў кансэкраваны пад тытулам св.Міхала Арханёла.
8 снежня 1б84г. Крыстына і Казімір Сапегі, новыя ўладальнікі Заслаўя, падпісалі фундуш на заснаванне пры касцёле св.Міхала кляштара дамініканцаў, манахам была перададзеная заходняя частка замка. У інтэр’еры гэтага касцёла было 5 алтароў. Іалоўны – каменны, 2-ярусны, над абразом св.Міхала мясціўся абраз св.Вінцэнта, тут жа знаходзіліся і шоры. Астатнія алтары – св. Дамініка (злева), св.Тадэвуша (справа), Маці Божай Ружанцовай і Укрыжавання – былі драўлянымі. На хорах над нартэксам стаялі арганы. Брацкі корпус кляштара – драўляны, 2-павярховы, пакрыты гонтаю, на 7 келляў з рэфектарам, бібліятэкай і дапаможнымі памяшканнямі – быў прыбудаваны з правага боку прэзбітэрыя. У комплекс уваходзілі і гаспадарчыя пабудовы: 2 стайні, свіран, лядоўня, кухня. Пры кляштары дзейнічалі школка і шпіталь.
ПАЧАТАК
Драўляны парафіяльны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны праз паўтара стагоддзя пасля ўзвядзення быў прызнаны струхлелым, і ў 1774г. падканцлер літоўскі Антоні Пшэздзецкі, уладальнік Заслаўскага графства з 1755г., сваім коштам заклаў каменны касцёл. Аўтарам праекту, магчыма, з’яўляецца архітэктар Карло Спампані, які менавіта ў гэты час шмат працаваў па заказах Пшэздзецкага. 8 верасня 1799г. новазбудаваная святыня была ўрачыста кансэкраваная.
У канцы ХVІІІст. заслаўская парафія, акрамя двух касцёлаў, абслугоўвалася таксама капліцамі: дамовымі ў Сёмкаве і Саламярэччы, капліцай у Борздыні (цяпер Юрздаўка). Існавала таксама капліца і «ў двары Заслаўскім» – драўляная, «у адну цэглу звонку абкладзеная і атынкаваная», яна стаяла асобна ад жылога будынка. Акрамя гэтага, у 1800г. была асвечаная новапабудаваная капліца «за паўвярсты пры дарозе на Мінск», на парафіяльных могілках. У 1848г. яе перабудавалі, пасля чаго яна ўяўляла сабой драўляны, пакрыты гонтаю аб’ём з цаглянай паддогай і пляскатай падшыўной столлю. У алтары капліцы меўся абраз Укрыжавання. У парафіі з 1686г. дзейнічала Ружанцовае брацтва.
ПЕРАБУДОВА
Пры перабудове парафіяльнага касцёла пад царкву франтон над галоўным фасадам разабралі – на яго месцы з’явілася званіца. Над цэнтрам святыні пабудавапі велізарны светлавы барабан «у візантыйскім стылі». Агульны дэкор касцёла непазнавальна змяніўся, але па просьбе мясцовых жыхароў у святыні застаўся старажытны каталіцкі абраз Маці Божай з галоўнага алтара, а таксама не быў зменены тытул святыні – Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны.
Пры велічным знешнім выглядзе касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны меў дастаткова невялікі залавы санктуарый, дэкараваны пілястрамі карынфскага ордэра і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Выцягнутая паўцыркульная апсіда фланкавалася дзвюма ўмяшчальнымі закрыстыямі. У тоўшчы сценаў прэзбітэрыя ўніз, у крыпту, вялі 2 лесвіцы.
Лесвіцы нахоры, дзе стаял і на 8 галасоў з бубнам і зоркаю», змяшчалісяў вежападобных аб’ёмах па баках ад нартэкса. Але вежу-званіцу,якую планавалі ўзвесці надуваходам, так і не пабудавалі. Касцёл дзейнічаўз незавершаным галоўным фасадам, пакульу 1851г. кампазіцыю не завяршылі франтонам. А драўляная званіца стаяла асобна, справа ад касцёла Дах над прэзбітэрыем быў увенчаны «невялічкай мураванай вежай, якая мела над сабой драўляны купал», дах над закрыстыямі быў упрыгожаны «завяршэннямі ў выглядзе бляшанай зоркi».
Уваходу касцёл пазначаўся высокім каменным ганкам- тэрасай, пад якой быў зроблены «скарбец для касцельных рэчаў». Інтэр’ер касцёла ў ХV/ІІІст. упрыгожвалі З алтары. «Вялікі – каменны,у форме Ларэта на 4 апорах»,у першым ягоным ярусе паміж двух анёлаў «цудоўнай ляпной работы» знаходзіўся абраз - Маці Божай, намаляванайу поўны рост, ззянне вакол Яе галавы аточана 12 срэбнымі зоркамі… з адчаканенымі выявамі пальскіх каралёў», другіярус алтара аблямоўваў круглае акноў апсідзе гіпсавай ляпнінай у выглядзе аблокаў, прамняў, кветак, фігурак 5 анёлкаў і радавых гербаў Пшэздзецкіх і Радзівлаў. Бакавыя драўляныя 2-ярусныя алтары былі падобныя адзін да аднаго. У адным з іх над разьбяным Укрыжаваннеммясціўся абраз Маці Божай Балеснай. у другім, над абразсм св.Антонія з Дзіцяткам, – абраз св.Аляксандра Папы.
У 1832г. дамініканскі кляштар у Заслаўі зачынілі. Манахаў выселілі, а касцёл прыстасавалі пад праваслаўную царкву. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны пакуль не краналі, але было загадана пахаваць у зямлі бальзамаваныя захаванні з касцельнай крыпты, якія, як меркавалі царскія ўлады, парафіяне лічылі святымі. У 1851 г. побач з парафіяльным касцёлам быў пахаваны вядомы пісьменнік і гісторык Ян Ходзька.
18 студзеня 1867г. у Заслаўі зачынілі і парафіяльны касцёл, які таксама перабудавалі пад царкву. Пэўны час каталіцкае жыццё яшчэ працягвалася ў капліцы на могілках, але пасля пажару яе аднавіць не ўдалося. Апошняя каталіцкая святыня заслаўскай парафіі – капліца ў Борздыні – была адпісаная да ракаўскай парафіі.
Але як толькі ў 1905г. з’явіўся маніфест пра свабоду сумлення, у Заслаўі адразу ж аднавіліся каталіцкія набажэнствы. Мясцовы памешчык Валяр’ян Пратасевіч выдзеліў пад новы касцёл зямлю, але спачатку тут пабудавалі плябанію з капліцай св.Францішка Ксаверыя. Абслугоўвалі новую святыню ксяндзы з мінскай катэдры. Палова дома плябаніі – 3 пакоі – прызначалася для прыезджых святароў і арганіста, а другая палова служыла капліцаю.
У гады Вялікай Айчыннай Вайны
Праваслаўная царква дзейнічала ў будынку былога парафіяльнага касцёла да 1941г.
Падчас вайны будынак быў моцна пашкоджаны і прастаяў у руінах да 1989г., калі пачаліся рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні барочнай святыні.
У святыні на замчышчы з 1991 г. зноў дзейнічае праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква. Яшчэ ў 1926г. абедзве святыні ў Заслаўі былі аб’яўленыя помнікамі архітэктуры.
Храналогія
- 8 верасня 1779 года новазбудаваны касцёл быў асвечаны.
- 1848: адрамантаваны інтэр’ер і фасад касцёла.
- 1851: побач з касцёлам была збудавана драўляная званіца.
- 1863: з пачаткам паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў зачынены царскімі ўладамі.
- 1868: касцёл пераасвечаны пад праваслаўную царкву Ражства Багародзіцы.
- 1874—1878: інтэр’ер і фасад храма былі перароблены згодна з праектам губернскага архітэктара С. Іванова, на што з казны было выдаткавана 7 тыс. рублёў.
- 1926: пастановай СНК БССР узяты пад дзяржаўную ахову і набыў статус помніка архітэктуры.
- да 1941 дзейнічаў.
- 1941—1944: быў значна пашкоджаны.
- 1987—1998: рэстаўрыраваны і перададзены каталікам.
- 2007—2008: адноўлены інтэр’ер касцёла.